Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветная арганізацыя здароўя папярэджвае пра другую хвалю каранавірусу ў Эўропе зімой


Зімой Эўропе можа пагражаць другая хваля эпідэміі каранавірусу. Пра гэта выданьню Telegraph заявіў дырэктар Эўрапейскага бюро сусьветнай арганізацыі здароўя Ганс Клюге.

Паводле словаў кіраўніка эўрапейскага бюро САЗ Ганса Клюге, у момант, калі многія краіны пачынаюць аслабляць уведзеныя ў сувязі з пандэміяй абмежаваньні, варта «не сьвяткаваць», а займацца ўмацаваньнем нацыянальных сыстэм аховы здароўя. Клюге адзначыў, што і сёньня эпіцэнтар пандэміі толькі зрушыўся ў бок Расеі, Украіны і Беларусі.

Ва ўрадзе Вялікай Брытаніі ўсё падтрымліваюць ідэю зьмякчэньня карантыну і тлумачаць такую пазыцыю тым, што вірус распаўсюджваецца ўсё больш павольна.

У Гішпаніі да другой фазе зьняцьця абмежаваньняў з чатырох магчымых пераходзяць некаторыя з Канарскіх і Балеарскіх выспаў. Тут, сярод іншага, дазволяць сходы да 15 чалавек. Да першай фазы пераходзяць Гранада і Малага, а таксама Валенсія — цалкам. Мясцовым жыхарам дазволяць перасоўвацца ў межах правінцыі.

У Грэцыі 16 траўня ў сувязі са сьпёкай адчыніліся пляжы, але людзі там мусяць знаходзяцца на адлегласьці адзін ад аднаго.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG