Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грэцыі +40. Пасьля ізаляцыі людзі рынулі на пляжы


Пляж у Грэцыі

40-градусная сьпёка ў Грэцыі, якая пабіла 150-гадовы рэкорд, стала прычынай адкрыцьця больш як 500 пляжаў.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Пры гэтым, з улікам пандэміі каранавірусу, работнікі пляжаў павінны весьці ўлік наведнікаў — іх мусіць быць ня болей як 40 чалавек на тысячу квадратных мэтраў, а адлегласьць паміж парасонамі — меншая за 4 мэтры. Пад адным парасонам ня больш чым два лежакі (выключэньне — сям’я зь непаўналетнімі дзецьмі).

Адпачываць на пляжах могуць толькі тутэйшыя жыхары — уезд у краіну пакуль закрыты праз пандэмію каранавірусу. Выданьне Mail Online паведамляе, што ў суботу раніцай на пляжы былі чэргі, і цытуе 70-гадовага Яніса Тэнтомаса, які лічыць такі адпачынак найлепшым пасьля ізаляцыі. Ён выконвае меры сацыяльнага дыстанцыяваньня, але ў інтэрвію параўнаў іх зь «пісталетам, прыстаўленым да галавы».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG