Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія Danone адмовілася ад супрацоўніцтва з расейскім акторам Парэчанкавым, які страляў у Данбасе


30 кастрычніка 2014 расейскі актор Міхаіл Парэчанкаў пабываў у кантраляваным сэпаратыстамі Данецку
30 кастрычніка 2014 расейскі актор Міхаіл Парэчанкаў пабываў у кантраляваным сэпаратыстамі Данецку

Француская кампанія Danone спыняе рэклямную кампанію з удзелам расейскага актора Міхаіла Парэчанкава, паведаміў у твітары амбасадар Украіны ў Францыі Алег Шамшур.

«У мяне для вас добрыя навіны. Толькі што мне патэлефанаваў генэральны сакратар Danone (Францыя) Маціяс Вішэра. Кампанія спыняе рэклямную кампанію з удзелам Парэчанкава. Хуткая і адэкватная рэакцыя. А вось зараз, калі апэтыт ужо не псуюць, смачна есьці!», — напісаў Шамшур.

Раней амбасада Ўкраіны ў Францыі асудзіла дзеяньні прадстаўніцтва францускай кампаніі Danone Russia за рэклямны ролік з расейскім акторам Міхаілам Парэчанкавым, які знаходзіцца ў вышуку ва Ўкраіне.

Абнародаваньне рэклямнага роліка з Парэчанкавым выклікала крытыку на адрас Danone, хоць у роліках кампаніі актор быў заўважаны яшчэ ў 2016 годзе.

Ва ўкраінскім прадстаўніцтве кампаніі заявілі, што ім крыўдна з прычыны сытуацыі, якая склалася, але яны ня могуць «ўплываць на фармаваньне рэклямнай, камэрцыйнай і камунікацыйнай палітыкі іншых краінаў, у тым ліку і Расеі».

Служба бясьпекі Украіны ў 2015 годзе абвясьціла Парэчанкава ў вышук. Расейскі актор падазраецца ў зьдзяйсьненьні злачынства, прадугледжанага Крымінальным кодэксам Украіны (тэрарыстычны акт або пагроза яго зьдзяйсьненьня).

У 2015 СМІ ў Беларусі паведамлялі аб канфлікце паміж кінастудыяй «Беларусьфільм» і Міхаілам Парэчанкавым, які нібыта прыехаў у Менск здымацца ў ролі супрацоўніка НКУС у гістарычным фільме. Паведамлялася, што касьцюмеры, грымёры ды іншыя працаўнікі адмовіліся працаваць з акторам, бо той нібыта мог дрэнна паўплываць на рэпутацыю кампаніі. Аднак пазьней «Беларусьфільм» абверг чуткі пра канфлікт паміж кінастудыяй і расейскім акторам.

30 кастрычніка 2014 Міхаіл Парэчанкаў пабываў у падкантрольным прарасейскім сілам Данецку. На сайтах сэпаратыстаў было распаўсюджана відэа, на якім грамадзянін Расеі Парэчанкаў, апрануты ў каску з надпісам «Прэса», страляе з кулямёта. З роліка ня бачна, куды ён цэліў, сам ён у сацсетках пераконваў, што «не страляў у людзей». Ва Ўкраіне ад 2015 году забаронены паказ 69 фільмаў з удзелам Парэчанкава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG