Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларусьфільм» абверг інфармацыю пра канфлікт з Парэчанкавым


Міхаіл Кацюшэнка, начальнік аддзелу рэклямы «Беларусьфільму», абверг чуткі пра канфлікт паміж кінастудыяй і расейскім акторам.

«Калі і здарылася нешта, то паміж замоўнікамі, арандатарамі студыі. Сам „Беларусьфільм“ ніякага дачыненьня да гэтага ня мае. І ніякіх заяваў нашы супрацоўнікі нікому не пісалі, хаця б таму, што сама кінастудыя на сёньняшні дзень нічога не здымае», — цытуе Наша Ніва словы Кацюшэнкі.

Увечары 28 лютага на тэлеканале «Белсат» зьявілася інфармацыя аб канфлікце паміж кінастудыяй і расейскім акторам Міхаілам Парэчанкавым, які нібыта прыехаў здымацца ў ролі супрацоўніка НКУС, падзеі ў фільме адбываюцца ў 1943 г.

Са спасылкай на аднаго з супрацоўнікаў кінастудыі, які стаяў сьпінай да карэспандэнта «Белсату», паведамлялася, што касьцюмеры, грымёры ды іншыя працаўнікі паклалі заявы на стол дырэктара «Беларусьфільму» аб адмове працы з акторам, бо той нібыта мог дрэнна паўплываць на рэпутацыю кампаніі.

Парэчанкаў вядомы тым, што нібыта страляў з кулямёту па пазыцыях украінскіх сілавікоў у Данецкім аэрапорце 30 кастрычніка 2014 г., за гэта ён быў абвешчаны асобай нон-грата ва Ўкраіне, СБУ абвясьціла актора ў вышук, ва Ўкраіне адмененыя фільмы зь яго ўдзелам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG