Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўнікі «Беларусьфільму» адмовіліся працаваць зь Міхаілам Парэчанкавым


Падчас свайго нядаўняга візыту ў данецкі аэрапорт Міхаіл Парэчанкаў страляў з крупнакалібэрнага кулямёту сэпаратыстаў. Пры гэтым ён меў на галаве каску з надпісам «Прэса».
Падчас свайго нядаўняга візыту ў данецкі аэрапорт Міхаіл Парэчанкаў страляў з крупнакалібэрнага кулямёту сэпаратыстаў. Пры гэтым ён меў на галаве каску з надпісам «Прэса».

Пра падрабязнасьці «Белсату» распавёў супрацоўнік нацыянальнай кінастудыі.

«Касьцюмеры, грымёры і г. д. паклалі заяву на стол дырэктара „Беларусьфільм“ аб адмове працы з Парэчанкавым, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку. Калі ён прыехаў у Менск яго нават не засялілі ў гатэль, як гэта было прапісана ў райдэры», — кажа супрацоўнік беларускай кінастудыі.

Паводле супрацоўніка нацыянальнай кінастудыі Парэчанкава не пажадалі засяляць у гатэль, паколькі ён мог дрэнна паўплываць на рэпутацыю кампаніі. Міхаіл Парэчанкаў меўся здымацца ў фільме, прысьвечаным падзеям 1943 г. У кінастужцы расейскі актор плянаваў граць супрацоўніка НКУС.

Падчас свайго нядаўняга візыту ў данецкі аэрапорт Міхаіл Парэчанкаў страляў з крупнакалібэрнага кулямёту сэпаратыстаў. Пры гэтым ён меў на галаве каску з надпісам «Прэса». Расейскі саюз журналістаў назваў такія дзеяньні подласьцю.

Служба бясьпекі Ўкраіны завяла крымінальную справу на расейскага актора паводле артыкулу «ўдзел у тэрарыстычнай групе», а таксама аб’явіла Мiхаіла Парэчанкава ў міжнародны вышук.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG