Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка наведае яшчэ адзін парад падчас пандэміі, гэтым разам у Маскве 24 чэрвеня


Аляксандар Лукашэнка выступае з трыбуны падчас параду 9 траўня 2020 году
Аляксандар Лукашэнка выступае з трыбуны падчас параду 9 траўня 2020 году

Аляксандар Лукашэнка наведае парад Перамогі ў Маскве 24 чэрвеня, сказаў у ходзе онлайн-канфэрэнцыі «Расея і Беларусь: гарызонты стратэгічнага супрацоўніцтва» намесьнік кіраўніка МЗС РФ Андрэй Рудэнка, паведамляе расейскае інфармагенцтва ТАСС.

Таксама ў парадзе возьмуць удзел 73 беларускія вайскоўцы зводнай роты ганаровай варты, паведаміла Мінабароны Беларусі. Іх ад'езд у Расею заплянаваны на 15 чэрвеня.

За некалькі гадзін да гэтага прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Пяскоў казаў, што Лукашэнка пакуль не пацьвердзіў сваю прысутнасьць на парадзе, хоць і атрымаў запрашэньне. Пакуль Крамлю пацьвердзілі свой удзел у парадзе Перамогі ў Маскве лідэры Казахстану, Кіргізстану, Малдовы, Таджыкістану, Туркмэністану, Узбэкістану, Сэрбіі, Харватыі, Абхазіі, Паўднёвай Асэтыі.

«Цэлы шэраг лідэраў таксама атрымалі запрашэньні, і мы чакаем ад іх пацьвярджэньня з дня на дзень», — заявіў Пяскоў і дадаў, што прэзыдэнту Ўкраіны Ўладзіміру Зяленскаму запрашэньне на парад не накіроўвалі.

Сёлета традыцыйны парад 9 траўня ў Расеі адмянілі ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу. Пазьней Уладзімір Пуцін перанёс правядзеньне параду да 75-годзьдзя Перамогі з 9 траўня на 24 чэрвеня.

У Беларусі парад 9 траўня сёлета не адмянілі, нягледзячы на каранавірус.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG