Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея запрасіла Лукашэнку на парад. Адказу пакуль няма


Парад 9 траўня 2019 году ў Маскве

Крэмль пакуль не атрымаў адказу на запрашэньне на парад Перамогі ў Маскве ад прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Пяскоў журналістам у сераду.

На пытаньне, ці атрымалі адказ ад прэзыдэнта Беларусі, Пяскоў сказаў, што «пакуль няма».

Разам з тым ён адзначыў, што пацьвердзілі свой удзел лідэры Казахстану, Кіргізстану, Малдовы, Таджыкістану, Туркмэністану, Узбэкістану, Сэрбіі, Харватыі, Абхазіі, Паўднёвай Асэтыі.

«Цэлы шэраг лідэраў таксама атрымалі запрашэньні, і мы чакаем ад іх пацьвярджэньня з дня на дзень», — заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта РФ, паведамляе «Інтэрфакс».

Акрамя таго, Пяскоў паведаміў, што Крэмль не накіроўваў запрашэньня на парад Перамогі прэзыдэнту Ўкраіны Ўладзіміру Зяленскаму.

Ён растлумачыў, што «акцэнт робіцца на аднаўленьне запрашэньняў кіраўнікоў дзяржаў СНД, ёсьць таксама нашы партнэры, якія выказалі жаданьне прыехаць на нашую радасьць». «Як мы ведаем, Украіна не зьяўляецца дэ-факта і шмат у чым дэ-юрэ ўдзельніцай СНД, не праяўляе жаданьня нейкім чынам працягваць працу ў гэтых структурах і ні разу не сыгналізавала пра сваё жаданьне разьдзяліць радасьць ад сьвята Перамогі», — адзначыў Пяскоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG