У доме затрыманага па «справе Ціханоўскага» правялі ператрус

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Увечары 9 чэрвеня супрацоўнікі Пастаўскага РАУС правялі ператрус у доме затрыманага Андрэя Новікава, які дапамагаў 1 чэрвеня ў Глыбокім арганізаваць пікет па зборы подпісаў за патэнцыйную кандыдатку на пасаду прэзыдэнта Святлану Ціханоўскую. Пра гэта піша праваабарончы цэнтар «Вясна».

Новікава затрымалі 6 чэрвеня ў Пастаўскім раёне. Андрэй Новікаў — былы супрацоўнік МУС, грамадзянін Расіі. Раней Пастаўскі суд пакараў мужчыну штрафам у памеры 810 рублёў паводле артыкулу 23.34 КаАП — за інтэрвію блогеру Сяргею Ціханоўскаму.

​
XS
SM
MD
LG