Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Балаў за парушэньні правілаў дарожнага руху ня будзе — большасьць кіроўцаў выказалася супраць


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Бальная сыстэма для ацэнкі парушэньняў правілаў дарожнага руху не патрапіць у новы Адміністрацыйны кодэкс, паведаміла намесьніца кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Вольга Чупрыс у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

Паводле Вольгі Чупрыс, новаўвядзеньне, якое прапанавала Дзяржаўтаінспэкцыя, не прайшло грамадзкае абмеркаваньне: супраць прыняцьця новай сыстэмы выказалася большасьць кіроўцаў, толькі каля 30% апытаных былі за. Таму ў новы Кодэкс адміністрацыйных правапарушэньняў бальная сыстэма ня трапіць, але ў будучыні, пры дапрацоўцы, «можа быць жыцьцяздольнай і атрымаць замацаваньне ў наступных кодэксах», дадала Чупрыс.

«Прэзыдэнту дакладвалі варыянт бяз бальнай сыстэмы ў тым жа выглядзе, у якім раней ужываліся нормы ў дачыненьні да парушэньняў ПДР, за некаторымі выключэньнямі», — сказала Чупрыс.

Выключэньні — узмацненьне адказнасьці за кіраваньне аўтамабілем у нецьвярозым стане, новы Кодэкс прадугледжвае павелічэньне штрафу за гэта да 5400 рублёў.

Што за «бальную сыстэму» прапаноўвалі ўвесьці

За кожнае парушэньне правілаў дарожнага руху прапаноўвалі даваць кіроўцу штрафныя балы.

  • 1 бал — за так званую адміністрацыйны правіну (усё, за што выпісваюць штраф да 10 базавых велічынь: не прышпілены рэмень, адсутнасьць тэхнічнага агляду, размова па мабільніку за стырном і інш.)
  • 2 балы — за значнае адміністрацыйнае правапарушэньне (калі штраф большы за 10 базавых велічыняў).
  • 3 балы — за грубае адміністрацыйнае правапарушэньне (за паўторнае зьдзяйсьненьне якіх пагражае крымінальная адказнасьць і нават арышт: напрыклад, паўторнае кіраваньне аўтамабілем без правоў).

Калі назьбіраецца 10 ці больш балаў, кіроўцу прапаноўвалі пазбаўляць правоў на 6 месяцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG