Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праект «лібэралізаванага» Адміністрацыйнага кодэксу вынесьлі на грамадзкае абмеркаваньне


Суд у Менску, судзьдзя Вікторыя Шабуня, ілюстрацыйнае фота

На афіцыйным Прававым форуме Беларусі пачалося грамадзкае абмеркаваньне абноўленага Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях (КаАП). Яно будзе доўжыцца да 27 траўня.

Праца над абнаўленьнем КаАП вялася на даручэньне Аляксандра Лукашэнкі ад 16 сьнежня 2019 году, канцэпцыю абнаўленьняў прадставілі і ўхвалілі на паседжаньні адмысловай камісіі 5 сакавіка.

У новым КаАП увялі розныя катэгорыі правапарушэньняў у залежнасьці ад ступені шкоднасьці і цяжкасьці наступстваў, дыфэрэнцыявалі пакараньні, увялі «прафіляктычныя захады» замест некаторых пакараньняў, пашырылі сьпіс падставаў да вызваленьня ад адказнасьці.

З КаАП, як сьцьвярджаецца, выключылі нормы аб адміністрацыйнай адказнасьці, якія «не запатрабаваны правапрымяняльнікам», «носяць фармальны характар», «страцілі актуальнасьць» або «ахопленыя іншымі мерамі ўплыву».

Грамадзкае абмеркаваньне не абавязвае да зьменаў у праект, а зьяўляецца толькі «формай зваротнай сувязі». Але свае заўвагі можа напісаць любы ахвочы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG