Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арышт Ціханоўскага — Плошча бязь лідэра?


Пікет па зборы подпісаў за Сьявятлану Ціханоўскую ў Горадні 29 траўня

Сяргею Ціханоўскаму працягнулі арышт да дня выбараў. Што гэта азначае для выбарчай кампаніі? Ці зможа Сьвятлана Ціханоўская стаць лідэрам пратэсту? Ці адбудзецца Плошча без Сяргея Ціханоўскага? Як на яго выключэньне з палітычнай кампаніі адрэагуюць прэтэндэнты на пасаду прэзыдэнта, найперш Віктар Бабарыка і Валер Цапкала?

Наступствы зьняволеньня Ціханоўскага да дня выбараў абмяркоўваюць палітычныя аглядальнікі Свабоды Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык.

Сьцісла:

  • Тыя, хто прагназаваў, што выбарчая кампанія пойдзе паводле сцэнару 2010-га, памыліліся хіба што ў адным: дзесяць гадоў таму кандыдаты і кіраўнікі іх штабоў былі арыштаваныя пасьля галасаваньня ці на наступны дзень, цяпер жа арышты пачаліся за два месяцы.
  • Момант арышту Ціханоўскага і ягоных паплечнікаў выбраны вельмі ўдала: дэмакратычны Захад заклапочаны пандэміяй, эканамічным крызісам, а ЗША — яшчэ і масавымі выступамі. У такой сытуацыі ўвага да падзеяў у Беларусі будзе меншая.
  • Арышт кіраўніка штабу Сьвятланы Ціханоўскай ускладняе яе становішча як прэтэндэнткі ў прэзыдэнты.
  • Сьвятлане Ціханоўскай давялося літаральна цягам некалькі дзён ператварацца з хатняй гаспадыні ня проста ў грамадзкую дзяячку, а ў палітыка, які прэтэндуе на ролю кіраўніка дзяржавы. Апошнія дні паказалі, што яна здольная вучыцца, але цяпер невядома, у якой ступені ёй удасца весьці выбарчую кампанію.
  • Таксама цяжка меркаваць, ці здолеюць іншыя кандыдаты пераключыць на сябе пратэставыя настроі электарату Сяргея Ціханоўскага і ці захочуць яны гэта рабіць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG