Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэсты на COVID-19 перад выездам за мяжу. Бабарыка выказаўся пра «кагосьці». Вынікі 5 чэрвеня


Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, а таксама выбараў у Беларусі, за 5 чэрвеня.

Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі​

  • У Менску прайшоў пікет па зборы подпісаў за Лукашэнку з удзелам кіраўніцтва БРСМ і ФПБ.
  • Міністэрства аховы здароўя Беларусі назвала цэны на правядзеньне тэстаў на COVID-19, якія спатрэбяцца перад выездам за мяжу: 41,38 рубля для рэзыдэнтаў краіны і 56,63 для нерэзыдэнтаў.
  • У Гомлі затрымалі патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Няпомняшчых.
  • У Беларусі Трэці дзень запар выпісалі больш, чым выявілі інфікаваных.
  • За час пандэміі на менскім заводзе лядоўняў «Атлянт» станоўчы вынік тэсту на каранавірус атрымалі да 160 работнікаў, паведамілі Радыё Свабода ўласныя крыніцы. Гэтую інфармацыю пацьвердзілі ў адміністрацыі заводу.
  • Мэдычны часопіс The Lancet адклікаў публікацыю пра рызыкі ўжываньне супрацьмалярыйнага прэпарату гідроксіхлёрахіну пры лячэньні каранавіруснай інфэкцыі.
  • Выехаць зь Беларусі ў краіны Эўразьвязу можна будзе пры наяўнасьці даведкі пра адсутнасьць COVID-19.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG