Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка не галасаваў за незалежнасьць


Belarus - Фрагмэнт стэнаграмы сэсіі ВС БССР 25 жніўня 1991 з галасаваньнем за незалежнасьць.
Belarus - Фрагмэнт стэнаграмы сэсіі ВС БССР 25 жніўня 1991 з галасаваньнем за незалежнасьць.

Аляксандар Лукашэнка чарговы раз заявіў: «Мы стварылі незалежную дзяржаву».

Пад «мы» ён, канечне, меў на ўвазе выключна сябе.

Праўда палягае ў тым, што ў бытнасьць дэпутатам таго самага Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, які прагаласаваў за незалежнасьць, — Аляксандар Рыгоравіч за незалежнасьць не выступаў.

Ніколі.

Гэта вельмі лёгка прасачыць па стэнаграмах. Самым выразным, бясспрэчна, было 25 жніўня 1991 году. Насупраць прозьвішча Лукашэнкі па ўсіх галасаваньнях за этапы наданьня Дэклярацыі аб сувэрэнітэце канстытуцыйнага статусу пазначана — «Ад» (цікаўных адсылаю да выданьня Зянона Пазьняка «Сэсія Незалежнасьці», 2011).

«Ад» азначае — «адсутнічаў». А перад гэтым Лукашэнка заявіў, што ня будзе галасаваць за адрыў Беларусі ад Масквы. Ён быў у Авальнай залі, але прынцыпова не рэгістраваўся.

І ў наступныя тры гады дэпутацтва Лукашэнка ні разу ня выступіў у падтрымку незалежнасьці. А менавіта ў той час закладаліся асновы беларускай дзяржаўнасьці.

Дзяржаўнасьці, безь якой некаторым сёньняшнім кіраўнікам ніколі б не займець сваіх высокіх пасадаў.

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG