Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ня час ламаць, ня час будаваць». Якія наказы Лукашэнка даў новаму ўраду


Аляксандар Лукашэнка праводзіць нараду з новым урадам
Аляксандар Лукашэнка праводзіць нараду з новым урадам

Аляксандар Лукашэнка 4 чэрвеня назваў новага кіраўніка ўраду і зьмяніў шэраг міністраў, пасьля правёў сустрэчу з новым складам ураду.

На сустрэчы Лукашэнка, як перадае ягоная прэс-служба, адзначыў, што «нават тыя, хто ня трапіў у новы ўрад, бяз працы не застануцца, яны ня ворагі». Новаму ўраду ён сказаў наступнае:

  • «Я вас прашу: набывайце працоўны стан, асабліва тыя, хто сёньня будзе на новых пасадах працаваць. А пераважнай большасьці, напэўна, і ня трэба яго набываць, я думаю, вы ў тонусе ўсе».
  • «Ды і час сёньня ня тое, каб ламаць. Нават ня час будаваць. Сёньня трэба выратаваць тое, што пабудавана».
  • «Адкрыта кажу і народу, і вам: зь верталёта грошы раскідваць ня будзем».
  • «Выратаваць краіну і выйсьці з гэтага становішча мы можам толькі дзякуючы сваёй дысцыпліне, сьціснуўшы зубы, дзякуючы стрыманасьці і кірунку ўсяго народу на рашэньне праблемаў».
  • [прызначыў прэм’ерам Галоўчанку] «Самае галоўнае, гэта надзейны чалавек, якому можна даверыць. Які разумее, ад зямлі. Ён надзейны чалавек, патрыёт сваёй краіны, нарадзіўся і вырас у Беларусі. Аб'езьдзіўшы ўвесь сьвет, ён не застаўся нідзе, ні ў адной краіне».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG