Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка адправіў урад у адстаўку


Аляксандар Лукашэнка 3 чэрвеня адправіў урад Беларусі ў адстаўку, паведамілі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».​

Лукашэнка 3 чэрвеня выслухаў прапановы аб новым складзе ўраду. На сустрэчы былі старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка, кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Ігар Сергеенка і дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Андрэй Раўкоў.

Лукашэнка сказаў, што прэтэнзіяў да складу ўраду ў яго не было, аднак «у камандзе павінны быць выключна прафэсіяналы, людзі, якія накіраваныя працаваць на вынік».

Раней Лукашэнка заявіў, што праца над фармаваньнем новага складу ўраду пачалася яшчэ паўгоду таму. Ён удакладніў, што ўжо тады ва ўрадзе пачалі мяняцца міністры – з прычыны хваробаў або па ўласным жаданьні, «таму чакаць, што тут рэвалюцыя адбудзецца пры зьмене ўраду, ня трэба». На яго думку, мяняць усіх членаў ураду ня трэба – у «гэтым няма неабходнасьці».

Лукашэнка адправіў у адстаўку ўрад перад прэзыдэнцкімі выбарамі, «каб людзі, галасуючы за або супраць, разумелі, хто будзе займацца вырашэньнем іх надзённых пытаньняў, зьвязаных зь іх жыцьцём, сацыяльна-эканамічным разьвіцьцём нашай дзяржавы». Раней 25 траўня ён казаў, што гэта дапаможа павысіць давер выбарцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG