Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура адмовілася аднавіць справу зьніклага Красоўскага, не ўлічыла прызнаньні спэцназаўца Гараўскага


Ірына Красоўская, жонка зьніклага прадпрымальніка Анатоля Красоўскага.
Ірына Красоўская, жонка зьніклага прадпрымальніка Анатоля Красоўскага.

Генпракуратура Беларусі, разгледзеўшы скаргу ўдавы зьніклага ў 1999 годзе бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, адмовілася пераглядаць пастанову Сьледчага камітэту аб прыпыненьні расьсьледаваньня па фактах зьнікненьня беларускіх палітыкаў.

Пра гэта Ірына Красоўская паведаміла Deutsche Welle.

У адказе гаворыцца, што рашэньне аб прыпыненьні, вынесенае сьледчым Юрыем Вараўкам, «прынятае законна і абгрунтавана», таму падставаў для яго адмены няма.

У сваёй скарзе Ірына Красоўская пісала, што Сьледчы камітэт не зрабіў належных захадаў у сувязі з прызнаньнем у датычнасьці да забойстваў апазыцыянэраў, якое зрабіў у інтэрвію DW былы баец спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня ўнутраных войскаў Юры Гараўскі.

Удава выкрадзенага бізнэсоўца расцэньвае пастанову сьледчага Вараўкі як «незаконную, паколькі яна груба парушае патрабаваньні крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, неабгрунтавана зацягвае папярэдняе сьледзтва з прыцягненьне вінаватых да крымінальнай адказнасьці».

Ігнараваньне ўсіх яе ранейшых скаргаў Ірына Красоўская тлумачыць тым, што ў дачыненні да арганізацыі выкраданьняў і «магчымага несудовага пакараньня» яе мужа і іншых палітыкаў падазраюцца дзейныя і былыя адказныя службовыя асобы: кіраўнік справамі прэзыдэнта Шэйман, экс-міністар унутраных справаў Сівакоў, былы начальнік службы бясьпекі прэзыдэнта Васільчанка, былы камандзір вайсковай часткі 3214 Паўлічэнка. Усе яны, жадаючы пазьбегнуць адказнасьці, выкарыстоўвалі і працягваюць выкарыстоўваць службовае становішча, перашкаджаючы высьвятленьню праўды.

Летась 18 сьнежня Сьледчы камітэт аднавіў папярэдняе сьледзтва аб фактах зьнікненьня апазыцыянэраў — праз два дні пасьля таго, як DW апублікавала інтэрвію з Гараўскім. Той прызнаўся, што вясной і ўвосень 1999 году на загад падпалкоўніка Паўлічэнкі ўдзельнічаў у выкраданьнях і забойствах палітычных апанэнтаў Лукашэнкі — экс-міністра ўнутраных спраў Захаранкі, экс-кіраўніка Цэнтарвыбаркаму Віктара Ганчара і бізнэсоўца Красоўскага. Паводле яго, усіх траіх застрэліў асабіста Паўлічэнка.

Аднак у сакавіку расьсьледаваньне прыпынілі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG