Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад пачатку эпідэміі працу ў ЗША страцілі больш за 40 мільёнаў чалавек


Нью-Ёрк у час пандэміі
Нью-Ёрк у час пандэміі

Колькасьць амэрыканцаў, якія ад пачатку каранавіруснай эпідэміі зьвярнуліся па дапамогу па беспрацоўі, перавысіла 40 мільёнаў.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

За апошнія 7 дзён па дапамогу зьвярнуліся 2,1 мільёна грамадзян ЗША. Гэта крыху менш, чым у папярэднія тыдні, калі фіксаваліся рэкордныя лічбы — больш за 6 мільёнаў чалавек за тыдзень.

Колькасьць новых зваротаў па дапамогу шматкроць перавышае ўсе паказчыкі, устаноўленыя з моманту, калі гэтыя дадзеныя пачалі адсочвацца. А агульны ўзровень беспрацоўя ў краіне ўжо супастаўляльны зь Вялікай дэпрэсіяй. У красавіку ён складаў больш за 14 адсоткаў. Па выніках траўня, як чакаецца, беспрацоўе перавысіць 20 адсоткаў.

Абсалютная колькасьць беспрацоўных, аднак, пачала зьмяншацца — упершыню зь сярэдзіны сакавіка, калі пачалася эпідэмія. На мінулым тыдні дапамогу атрымлівалі 25 мільёнаў амэрыканцаў, цяпер — 21 мільён.

Галоўная прычына таго, што мільёны амэрыканцаў страцілі працу, — абмежаваньні на дзейнасьць перш за ўсё прадпрыемстваў сфэры паслугаў, уведзеныя ў рамках карантынных захадаў для барацьбы з каранавірусам.

Штаты ЗША пачалі ўводзіць карантын у другой палове сакавіка. З канца красавіка пачалася паступовая адмена абмежаваньняў. Адміністрацыя Дональда Трампа спадзяецца на хуткае аднаўленьне працоўных месцаў пасьля выхаду з карантыну.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG