Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус перашкодзіў выпуску біямэтрычных пашпартоў для беларусаў


Прапанаваны дызайн новых беларускіх біямэтрычных пашпартоў і ID-картак

Візыт у Беларусь адмыслоўцаў, адказных за наладку праграмнага забесьпячэньня і абсталяваньня для выдачы біямэтрычных пашпартоў і ID-картак, адкладзены на месяц з прычыны пандэміі каранавірусу, піша БелаПАН.

Пра гэта расказаў журналістам начальнік дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі Міністэрства ўнутраных справаў Аляксей Бягун. Паводле яго, агульных тэрмінаў гэта не мяняе: новыя дакумэнты беларусам спадзяюцца выдаваць ад 1 студзеня 2021 году.

Большасьць працы, для якой былі патрэбны тыя адмыслоўцы, ужо пачалі выконваць дыстанцыйна, а «сьвет адкрываецца», адзначыў Бягун. Усё неабходнае абсталяваньне ўжо атрымалі і зьбіраюць з дапамогай дыстанцыйных кансультацый, нешта наладжваюць самастойна, «без кітайскіх і латыскіх партнэраў».

У ID-карткі, якія заменяць пашпарты ўнутры краіны, будзе інтэграваны «электронны лічбавы подпіс» грамадзяніна», дадаў Бягун, а ў біямэтрычным пашпарце для паездак за мяжу будзе 30 старонак для візаў.

Біямэтрычныя пашпарты і ID-карткі раней плянавалі выдаваць у Беларусі яшчэ ў 2019 годзе, але тэрміны некалькі разоў пераносілі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG