Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вучняў рассадзяць па адным, настаўнікі будуць у масках, — Міністэрства адукацыі пра школьныя іспыты падчас пандэміі


Ілюстрацыйнае фота

Прэс-служба Міністэрства адукацыі Беларусі 28 траўня расказала Tut.by, як у Беларусі будуць праводзіцца выпускныя экзамэны ва ўмовах пандэміі каранавірусу. Раней была апублікаваная пастанова, у якой прызнавалася, што COVID-19 — падстава для вызваленьня ад іспытаў.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Нягледзячы на каранавірус, вучні 9-х і 11-х клясаў будуць сёлета здаваць выпускныя іспыты 1–9 чэрвеня. Але, як абяцае міністэрства, будуць прынятыя наступныя захады:

  • вучняў рассадзяць па адным за партай, клясы падзеляць на дзьве групы і рассадзяць у двух кабінэтах;
  • вусныя іспыты будуць праводзіць паводле адмысловага графіку, каб у групах было менш людзей;
  • у кабінэты будуць пускаць толькі вучняў і чальцоў экзамэнацыйнай камісіі;
  • экзамэнатараў абавяжуць насіць мэдычныя маскі;
  • кабінэты і парты мусяць вымыць, пакоі — праветрыць, у месцах правядзеньня экзамэнаў паставіць антысэптыкі.

У Беларусі раней вырашылі адкласьці ўступную кампанію ў сувязі з каранавірусам, даты цэнтралізаванага тэставаньня зьмянілі на тыдзень ці два.

На Petitions.by зьбіралі подпісы за скасаваньне выпускных і перанос уступных іспытаў у Беларусі. 27 траўня зварот з амаль 10 тысячамі подпісаў адправілі ў Міністэрства адукацыі і Адміністрацыю прэзыдэнта.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG