Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар адукацыі сказаў, што сочыць за бацькоўскімі чатамі


Ігар Карпенка
Ігар Карпенка

Міністар адукацыі Ігар Карпенка 21 траўня ў эфіры тэлеканалу АНТ заявіў, што сочыць за бацькоўскімі чатамі ў мэсэнджэрах, а таксама выказаўся пра пэрспэктывы онлайн-адукацыі ў Беларусі.

Пра бацькоўскія чаты

«Мая прысутнасьць ці адсутнасьць у гэтым [бацькоўскім] чаце ня кажа пра тое, што я не знаёмы з тым, што там адбываецца. У нас някепска працуе адпаведная служба, і мы адсочваем усё, што там адбываецца. Нешта мы прымаем на ўзбраеньне, нешта агучваем і даем рэкамэндацыі, а нешта пакідаем без увагі, як неканструктыўнае».

Пра атэстацыю школьнікаў

Міністар адукацыі сказаў, што настаўнікі на месцах будуць самі вызначаць, у якім фармаце атэставаць школьнікаў у канцы году. Паводле Карпенкі, Мінадукацыі прадугледзела розныя спосабы правядзеньня атэстацыі. У школах ведаюць, як яе праводзіць у залежнасьці ад паралелі, спэцыфікі навучальнага працэсу і наведвальнасьці вучнямі. Школьніка могуць атэставаць онлайн, калі настаўнік бачыў яго онлайн-працу, а цягам году з гэтым вучнем «не ўзьнікала ніякіх пытаньняў».

Паводле ягоных слоў, калі ўзьнікне спрэчная сытуацыя, яе можна вырашыць з дапамогай сустрэч-кансультацый. Іх будуць праводзіць пасьля заняткаў ці па суботах. Міністар адзначыў, што атэстуюць усіх.
Пазьней Карпенка дадаў, што ня ўпэўнены, што адзнакі ў атэстатах выпускнікам выставяць «па справядлівасьці».

Міністар адукацыі заявіў таксама, што пачатак навучальнага году пераносіць не плянуюць.

Пра онлайн-адукацыю

Карпенка сказаў, што да канца 2020 году структуры Мінадукацыі плянуюць стварыць плятформу для дыстанцыйнага навучаньня.

«Мы павінны стварыць нейкую адзіную плятформу, дзе павінен быць прадстаўлены комплекс тых урокаў, якія павінны быць па той ці іншай дысцыпліне. І, натуральна, гэтую плятформу трэба суправаджаць».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG