Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўропе новая хваля зьмякчэньня карантынных захадаў


Вулічная кавярня ў Рыме
Вулічная кавярня ў Рыме

Шэраг эўрапейскіх краін з панядзелка, 25 траўня, яшчэ зьмякчылі карантынныя абмежаваньні, уведзеныя з нагоды распаўсюджваньня каранавіруснай інфэкцыі.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

У Мадрыдзе і Барсэлёне зьнялі абмежаваньні на сустрэчы зь сябрамі і сваякамі, адкрываюць вулічныя тэрасы бараў і рэстаранаў. У іншых рэгіёнах Гішпаніі, дзе карантын быў аслаблены раней, рэжым становіцца яшчэ больш свабодным. Дазволена наведваньне пляжаў — пры ўмове выкананьня дыстанцыі ў два мэтры паміж адпачывальнікамі.

У Італіі адкрываюцца спартовыя залі і басэйны. У шэрагу правінцый запрацуюць забаўляльныя цэнтры, гатэлі, пракат аўтамабіляў.

У Чэхіі аднаўляюць працу кавярні і рэстараны, а таксама гатэлі, аднаўляецца вочнае навучаньне ў пачатковых клясах школаў. Акрамя таго, адменена абавязковае нашэньне масак на вуліцы — іх цяпер трэба надзяваць толькі ў грамадзкіх месцах і ў транспарце.

Таксама рэстараны, кавярні і іншыя аб’екты сфэры паслуг адкрываюцца ў Грэцыі і большасьці рэгіёнаў Нямеччыны.

У найбуйнейшых гарадах Украіны зноў запрацаваў мэтрапалітэн. Карантын у краіне быў аслаблены на некалькі дзён раней.

  • У большасьці краін Эўропы ў апошнія тыдні колькасьць новых выяўленых выпадкаў інфэкцыі паступова зьніжаецца. Яшчэ хутчэй зьніжаецца колькасьць памерлых за суткі. У Гішпаніі, Італіі, Францыі яна цяпер вылічаецца дзясяткамі, што на парадак менш, чым на піку эпідэміі ў канцы сакавіка — пачатку красавіка.
  • Да 15 чэрвеня, як чакаецца, адкрыюцца унутраныя межы паміж большасьцю краін Шэнгенскай зоны. Вонкавыя межы зоны дагэтуль закрытыя; ці працягнуць забарону, пакуль невядома.
  • Усяго ў Эўропе, паводле сайту worldometers, на 25 траўня выяўлена больш за 1 мільёна 900 тысяч інфікаваных каранавірусам, з іх 883 тысячы паправіліся і каля 170 тысяч памерлі. Колькасьць «актыўных выпадкаў» — тых, хто працягвае лячэньне, — у большасьці эўрапейскіх краін паступова зьніжаецца.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG