Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Гістэрыя з каранавірусам наклала вельмі жорсткі адбітак на эканоміку» 


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка правёў «палітычную нараду», паведамляе тэлеграм-канал «Пул Первого».

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

У ёй узялі ўдзел кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Ігар Сергеенка, старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава, кіраўнік спраў прэзыдэнта Віктар Шэйман, старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што бачыць магчымасьць хуткага аднаўленьня ў нацыянальнай эканоміцы пасьля падзення, выкліканага закрыцьцём краінаў і сусьветных рынкаў ва ўмовах пандэміі.

«У сувязі з гістэрыяй, якая разгарнулася ў СМІ і наклала вельмі жорсткі адбітак на людзей і празь людзей на эканоміку, кіраўнікамі дзяржаў былі прынятыя сур’ёзныя рашэньні аб закрыцьці краінаў (чытай: закрыцьці эканомікі). Эканоміка ў нас экспартна арыентаваная. Таму адбылося пэўнае падзеньне, хоць прымальнае для нас. Гэта сьведчыць, што калі адкрыцьцё краін будзе больш інтэнсіўным (а працэс ужо пачаўся, бо людзі абурыліся, яны ня хочуць сядзець у ізаляцыі), мы зможам хутка аднавіць сваю эканоміку», — цытуе Лукашэнку БелТА.

Аляксандар Лукашэнка адзначыў, што нават у цяперашняй сытуацыі многія галіны — сельская гаспадарка, будаўніцтва, IT-сэктар і шэраг іншыя — даюць прырост.

«Пытаньне будзе з прамысловасьцю. Таму што не маглі купіць камплектныя часткі. І, натуральна, прадаць тавары не маглі. Але падрыхтавана нямала гатовай прадукцыі, якая ўжо пачала распрадавацца. Гэта добры сыгнал на будучыню. Мы не маглі забыць пра эканоміку. Але, натуральна, перажывалі за тое, як будуць складвацца справы зь лячэньнем рознага роду захворваньняў, зьвязаных з каранавірусам», — дадаў ён.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG