Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскі аўтавакзал спыніў рэйсы ў Польшчу праз 3 дні пасьля аднаўленьня. Аўтобусы ходзяць толькі з Горадні 


Ад 25 траўня Берасьцейскі аўтавакзал адмяняе ўсе міжнародныя рэйсы. Як гаворыцца ягоным на сайце, прычына — пашырэньне ў сьвеце каранавірусу і закрыцьцё межаў.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Здарылася гэта празь некалькі дзён пасьля таго, як было анансавана аднаўленьне транспартных зносінаў зь Бельскам-Падляскім, Варшавай, Гданьскам і Катавіцамі. Міжнародныя рэйсы фармаваліся польскімі перавозчыкамі.

Напярэдадні партал Tut.by зьвязаўся з прадстаўніком польскай кампаніі, якая вазіла пасажыраў маршрутам Берасьце — Варшава. Той паведаміў, што паўсталі складанасьці з праходжаньнем мяжы ў палякаў-кіроўцаў, якія ўяжджаюць без 14-дзённага карантыну. Са сваёй праблемай прадпрыемства зьвярнулася ў Міністэрства транспарту Беларусі.

«Зьвяртаемся з просьбай хадайніцтва перад Міністэрствам здароўя Беларусі аб выдачы дазволу на ажыцьцяўленьне міжнародных перавозак пасажыраў маршрутам Варшава — Берасьце без неабходнасьці 14-дзённага тэрміну самаізаляцыі для экіпажаў аўтобусаў. Паводле польскага заканадаўства, кіроўцы рэгулярных рэйсавых маюць права ўехаць на тэрыторыю Польшчы без неабходнасці знаходжаньня на 14-дзённай самаізаляцыі», — гаворыцца ў звароце.

Такім чынам, у Польшчу можна трапіць толькі з Горадні на аўтобусе кампаніі TeamBusTravel, перадае мясцовы аўтапартал. Рэйсы на Варшаву з паркоўкі чыгуначнага вакзалу ў Горадні ажыцьцяўляюцца тройчы на тыдзень. Паслугай пераважна карыстаюцца кіроўцы, якія маюць права працаваць у Польшчы.

Дзяржаўныя аўтобусы ў Горадні паездак за заходнюю мяжу не ажыцьцяўляюць.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG