Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваслаўная царква Малдовы заявіла аб чыпаваньні прышчэпленых ад каранавірусу


Катэдральны сабор у Кішынэве
Катэдральны сабор у Кішынэве

Сынод Праваслаўнай царквы Малдовы ў звароце да ўладаў краіны запатрабаваў, каб вакцынацыя ад каранавірусу пасьля стварэньня прышчэпкі была добраахвотнай. У звароце сказана, што з дапамогай «вакцын ад COVID-19 у арганізм людзей могуць быць уведзеныя мікрачыпы».

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«Грамадзтва ў многіх эўрапейскіх краінах пратэстуе супраць абавязковага выкарыстаньня вакцын, асабліва вакцыны супраць COVID-19, таму што яно разглядае іх як магчымасьць для глябальнай сыстэмы антыхрыстаў увесьці мікрачыпы ў целы людзей, каб кантраляваць іх з дапамогай тэхналёгіі 5G», — сказана ў звароце царквы.

У дакумэнце таксама сказана, што амэрыканскі мільярдэр Біл Гейтс, заснавальнік кампаніі Microsoft, «лічыцца асноўным чалавекам, адказным за стварэньне тэхналёгіі мікрачыпаваньня з дапамогай вакцыны».

Інфармацыя пра Гейтса, мікрачыпы і 5G, на якую спасылаецца мітраполія Малдовы, — адна з тэорый змовы, якая шырока распаўсюдзілася ў апошні час у сацсетках.

Праваслаўная царква Малдовы зьяўляецца найбольшай рэлігійнай арганізацыяй у краіне і налічвае каля 3 мільёнаў вернікаў. Кананічна яна знаходзіцца ў складзе Расейскай праваслаўнай царквы.

Журалістаў «Первого канала» пазбавілі акрэдытацыі ў Беларусі. Сьцісла

  • Міністэрства замежных спраў Беларусі 6 траўня пазбавіла акрэдытацыі здымачную групу расейскага «Первого канала». Перад гэтым тэлеканал паказаў у эфіры сюжэт з Стоўпцаў, у якім гаварылася пра складаную эпідэміялягічную сытуацыю ў Беларусі.

>> Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Тэлеканал «Беларусь 1» раскрытыкаваў сюжэт расейскіх калег у матэрыяле «Сем фэйкаў у адным сюжэце фэдэральнага каналу Расеі».
  • «Первый канал» 7 траўня асудзіў дзеяньні беларускіх уладаў.

Што ў Расеі пішуць пра высылку журналіста «Первого канала»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG