Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Кандыдатаў пратэсту», якіх затрымалі ў Вярхоўным судзе, будуць судзіць


Акцыя прыхільнікаў Міколы Статкевіча каля ЦВК у Менску

«Кандыдаты пратэсту» і іх паплечнікі, якіх затрымалі 19 траўня ў будынку Вярхоўнага суду, правялі ноч у турме на Акрэсьціна і чакаюць суду.

Пра гэта Свабодзе паведаміла Марына Адамовіч, жонка палітыка Міколы Статкевіча. Ініцыятыўныя групы іх абаіх ЦВК адмовілася зарэгістраваць 19 траўня.

У чым вінавацяць затрыманых актывістаў, якія якраз прыйшлі ў Вярхоўны суд, каб падаць скаргу на ЦВК за нерэгістрацыю, у праваахоўных органах пакуль не паведамляюць.

Падчас абскарджваньня пастановаў Цэнтарвыбаркаму аб нерэгістрацыі часткі ініцыятыўных групаў у Вярхоўным судзе затрымалі 7 чалавек. Сярод іх «кандыдаты пратэсту» Анжаліка Жэлезьнякова, Тамара Патоцкая, Уладзімер Неўмяржыцкі, актывісты Сяргей Спарыш, Арцём Бабок, Юлія Лемехава і Дзьмітры Місюк. Быў затрыманы яшчэ адзін «забракаваны кандыдат», Валянцін Фралоў, але пазьней яго адпусьцілі.

Сілавікі ў цывільным заходзілі ў судовыя залі, дзе ішлі паседжаньні, і выводзілі людзей да аўтобуса. Супрацоўніка міліцыі ў форме, якія там знаходзіліся, ня ўмешваліся.

Затрыманых даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску. Толькі жонцы Сяргея Спарыша пацьвердзілі, што яе мужа перавезьлі ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў. Пазьней, як удакладніла Марына Адамовіч, стала вядома, што там жа правялі ноч і астатнія.

15 траўня Цэнтарвыбаркам адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўных групаў шэрагу «кандыдатаў пратэсту» — прыхільнікам Міколы Статкевіча. Не былі зарэгістраваныя групы Анжалікі Жалезьняковай, Веранікі Мішчанкі, Аляксандра Грачышнікава, Антаніны Вішняковай, Валянціна Фралова, Вольгі Мікалайчык, Вікторыі Хатэнкі, Ігара Клешчука. Адна з прычынаў — прынцып добраахвотнасьці пры фармаваньні ініцыятыўных групаў.

У той жа дзень «кандыдаты пратэсту» падалі скаргі ў Вярхоўны суд.

19 траўня ЦВК адмовіў у рэгістрацыі яшчэ 18 ініцыятыўным групам «кандыдатаў пратэсту»: Дзьмітрыя Кудраўца, Пятра Карабанава, Мікалая Саляніка, Тамары Патоцкай, Уладзімера Неўмяржыцкага, Рэгіны Беркус, Аляксандра Якушкова, Алены Давыдавай, Аляксандра Школьнікава, Уладзімера Кійко, Юрыя Новікава, Юры Чудзіновіча, Сяргея Статкевіча, Віктара Шорца, Юрыя Касачова, Аляксандра Абрамовіча, Натальлі Стрэльчанкі і Аляксея Зуевіча.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG