Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 13 траўня
- Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі: прызналі 4 сьмерці і 950 інфікаваных за дзень, агулам 25825 інфікаваных і 146 памерлых з пачатку пандэміі
- Пандэмія ахапіла ўсю Беларусь. У 100 са 118 раёнаў краіны ёсьць пацьверджаныя выпадкі каранавірусу
- На Віцебшчыне каранавірусам заразіліся больш за 1500 мэдыкаў, на Гомельшчыне — больш за 500
- Лукашэнка заявіў, што пасьля параду ў Менску «зьніжэньне пнэўманіяў удвая». Але лекар, зь якім пагутарыла Свабода, лічыць гэтую заяву сумнеўнай.
- Сайт «Мэдыя-Палесьсе» аштрафавалі на 3240 рублёў, бо «спрыяў пашырэньню панічных настрояў»
- У Расеі — рост захворваньня COVID-19 за палову траўня на 56%, у Беларусі — на 45%
- Ілан Маск адкрыў завод Tesla ў Каліфорніі, парушыўшы карантын мясцовых уладаў. На бок Маска ўстаў прэзыдэнт Трамп
- У Гішпаніі 113-гадовая жанчына ачуняла ад каранавірусу