Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі АМАП узяў штурмам дом якуцкага шамана, які зьбіраўся выгнаць Пуціна з Крамля


Аляксандар Габышаў
Аляксандар Габышаў

Расейскі АМАП затрымаў і павёз у псыхіятрычны шпіталь якуцкага шамана Аляксандра Габышава, які ў мінулым годзе абяцаў выгнаць з Крамля прэзыдэнта Расеі Уладзімера Пуціна. Пра гэта паведамляе «МБХ медыя» са спасылкай на каардынатара «Праваабароны Паштоўкі» Аляксея Пранішнікава.

Паводле праваабаронцы, дом шамана ў Якуцку штурмавалі ня менш за 20 супрацоўнікаў спэцназу. З чым зьвязанае затрыманьне, невядома. Сёньня да Габышава некалькі разоў прыходзілі людзі, якія называлі сябе мэдычнымі работнікамі, і прасілі пратэставаць яго на каранавірус. Разам зь ім затрыманыя двое ягоныя прыхільнікі за парушэньне рэжыму самаізаляцыі.

Габышаў стаў вядомы вясной 2019 года, калі адправіўся пешшу ў Маскву для правядзеньня абраду выгнаньня прэзыдэнта Расеі Уладзімера Пуціна з Крамля.

Ён быў затрыманы з прыцягненьнем спэцназу 19 верасьня на мяжы Бураціі і Іркуцкай вобласьці. Ён стаў падазраваным у крымінальнай справе за заклікі да экстрэмізму. Зь яго ўзялі падпіску аб нявыезьдзе. Псіхолага-псіхіятрычная экспэртыза, зробленая па замове сьледзтва, прызнала Габышева псыхічна хворым.

Пасьля гэтага Габышаў спрабаваў аднавіць паход і абяцаў зрабіць гэта зноў у чэрвені. Крымінальная справа супраць яго прыпыненая на час эпідэміі. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала яго вязьнем сумленьня.

«Тое, што адбываецца можа выглядаць нерэальным, але ў рэчаіснасьці гэта чарговы прыклад жорсткага падаўленьня правоў чалавека ў сучаснай Расеі», — адзначылі ў арганізацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG