Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Якуцку 200 чалавек выйшлі падтрымаць шамана, які ішоў у Крэмль «выганяць дэмана з Пуціна»


Аляксандар Габышаў

У цэнтры Якуцка больш за 200 чалавек прыйшлі на пікет у падтрымку мясцовага шамана Аляксандра Габышава, які накіроўваўся ў Крэмль, каб «выгнаць дэмана з Пуціна».

Удзельнікі пікету выступаюць супраць перасьледу Габышава, яны ня згодныя з узбуджэньнем крымінальнай справы і вынікамі мэдычнага агляду, які прызнаў шамана неасудным.

Адна з арганізатарак мерапрыемства, актывістка і дэпутатка Дзяржаўнага сходу Якуціі Сулустаана Мыраан паведаміа карэспандэнту Сыбір.Рэаліі, што ўдзельнікі пікету, нягледзячы на холад, стаялі з плякатамі амаль дзьве гадзіны. Сярод лёзунгаў былі «Я/Мы Шаман» і «Не карнай мэдыцыне». Пікетоўцы настойваюць, што згодна з канстытуцыяй, Габышаў мае права на свабоду сумленьня і веравызнаньня, а таксама права выказваць свае думкі наконт палітычнай і эканамічнай сытуацыі ў краіне.

Мыраан разьлічвала, што прыйдзе 20-30 чалавек, бо ў Якуцку ўжо холадна і выпаў сьнег. Аднак агулам на пікет наведалі прынамсі 200 чалавек — столькі людзей паставілі подпіс у падтрымку Габышава.

Па зьвестках Міністэрства ўнутраных спраў вобласьці, у пікеце прынялі ўдзел 45 чалавек. Затрыманьняў не было.

«Людзі зараз баяцца перасьледу з боку ўлады і праваахоўных органаў», — сказала Мыраан.

Яна адзначыла, што ў бліжэйшы час мае намер падаць заяўку на вялікую акцыю.

У сакавіку Аляксандр Хабышаў адправіўся з Якуціі ў Маскву, каб правесці «акцыю выгнання Пуціна». Яго затрымалі 19 верасня на мяжы Бураціі і Іркуцкай вобласці. Шаман прыцягваўся да адказнасці за заклік да экстрэмізму. Яго забралі з адпачынку.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль не мае нічога агульнага з затрыманнем шамана.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG