Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шамана, які ішоў «выганяць Пуціна», прызналі неадэкватным


Chita shaman

Псыхіятрычная экспэртыза прызнала неадэкватным якуцкага шамана Аляксандра Габышава. Пра гэта адвакату Вользе Цімафеевай, якая прадстаўляе інтарэсы шамана, паведамілі ў сьледчым аддзяленьні УФСБ Якуціі.

«У суботу мы азнаёмімся з заключэньнем, а ў бліжэйшы тыдзень правядзем сваю экспэртызу зь незалежнымі экспэртамі, у тым ліку з Масквы. Лічым, што ў рамках амбуляторнай экспэртызы і ва ўмовах недахопу часу немагчыма зрабіць пэўнае і вычарпальнае заключэньне аб ступені сьвядомасьці падсьледнага», — заявіла праваабаронца.

Габышаў атрымаў шырокую вядомасьць у сакавіку 2019 года, калі пачаў пешае падарожжа з Якуціі ў Маскву з мэтай «выгнаць Пуціна» з Крамля. Ён заяўляў, што прэзыдэнт Расеі зьяўляецца «спараджэньнем цёмных сіл», і выгнаць яго пад сілу толькі шаману.

Шаман прайшоў каля 3 тысяч кілямэтраў з 8 тысяч і прыцягнуў мноства пасьлядоўнікаў. Але быў затрыманы ў ноч на 19 верасьня на мяжы Бураціі і Іркуцкай вобласьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG