Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якуцкі шаман абвясьціў пра новы паход на Маскву, каб «выгнаць Пуціна»


Аляксандар Габышаў
Аляксандар Габышаў

Якуцкі шаман Аляксандр Габышаў абвясьціў пра новы паход на Маскву, каб выгнаць прэзыдэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, якога ён называе «дэманам». Па словах шамана, ён зьбіраецца пачаць паход разам са сваімі прыхільнікамі ў сакавіку.

Паводле Габышава, паход адбудзецца незалежна ад судовых рашэньняў.

Шаман з прыхільнікамі
Шаман з прыхільнікамі

У сакавіку 2019 году Аляксандар Габышаў абвясьціў пра пачатак пешага паходу ў расейскую сталіцу, па дарозе да яго сталі далучацца прыхільнікі.

У верасьні шамана затрымалі і адправілі на псыхіятрычную экспэртызу. Па яе выніках кліента намагаліся адправіць на прымусовае лячэньне, але ўступіліся незалежныя экспэрты.

Супраць Габышава была заведзена крымінальная справа «за заклікі да экстрэмізму», ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыезьдзе. Праз адсутнасьць абвінавачаньня яна перастала дзейнічаць у кастрычніку.

Тады ж шаман заявіў пра аднаўленьне паходу на Маскву, падкрэсьліўшы, што акцыя носіць выключна мірны характар. 8 сьнежня мінулага году ён выправіўся ў дарогу разам з двума прыхільнікамі.

10 сьнежня шамана, які паўторна выправіўся ў Маскву для «абраду выгнаньня Пуціна», спынілі на фэдэральнай трасе ў Якуціі. На наступны дзень яго аштрафавалі на 1 тысячу расейскіх рублёў (прыблізна 33 беларускія рублі). Габышава абвінавацілі па адміністрацыйным артыкуле за непадпарадкаваньне распараджэньню паліцыянта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG