Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікі праймэрыз спынілі вылучэньне адзінага кандыдата і абвясьцілі новую кампанію


Юры Губарэвіч, Мікалай Казлоў і Вольга Кавалькова
Юры Губарэвіч, Мікалай Казлоў і Вольга Кавалькова

Удзельнікі працэдуры па вылучэньні адзінага кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі ад дэмакратычных сіл заявілі, што ўдзел у выбарчай кампаніі немагчымым.

«Аб’яўленьне і правядзеньне выбараў ва ўмовах разгару эпідэміі каранавіруса недапушчальна і злачынна. Відавочна, што прыняцьце гэтага рашэньня прадыктавана жаданьнем выкарыстаць пандэмію як дадатковы інструмэнт далейшай узурпацыі ўлады і пазбаўленьня беларусаў права выбіраць. Ужо сёньня зразумела, што бясьпечны для здароўя выбаршчыкаў збор подпісаў за вылучэньне кандыдатаў немагчымы», — гаворыцца ў заяве ўдзельнікаў праймэрыз.

Яе падпісалі старшыня партыі БСДП Ігар Барысаў, старшыня Руху “За Свабоду“ Юрый Губарэвіч, сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі - Віталь Рымашэўскі, в. а. старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў і незалежная кандыдатка, сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі - Вольга Кавалькова.

Яны падзякавалі ўсім грамадзянам Беларусі, якія прынялі актыўны ўдзел у працэдурах праймэрыз.

«Прызнаем, што ў абставінах, якія склаліся, немагчыма рэалізаваць усе закладзеныя ў праймэрыз працэдуры і вызначыць адзінага кандыдата».

Апазыйцыныя палітыкі абвясьцілі старт кампаніі «За Беларусь без дыктатуры!» Яны плянуюць выкарыстаць легальныя інструмэнты выбарчай кампаніі ў пэрыяд збору подпісаў для мабілізацыі, аб’яднаньня і падтрымкі грамадзян Беларусі, якія прагнуць перамен.

«Мэта кампаніі — адстаўка Аляксандра Лукашэнкі, сумленныя выбары і сыстэмныя рэформы для новай Беларусі». — зазначаюць аўтары звароту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG