Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Разьлічваем на адкрытае і канструктыўнае ўзаемадзеяньне з эўрапейскімі партнэрамі


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 9 траўня павіншаваў старшыню Эўрапейскай камісіі Урсулу фон дэр Ляйен і старшыню Эўрапейскай рады Шарля Мішэля з Днём Эўропы, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

  • «Сёньняшні Эўразьвяз — гэта аўтарытэтнае аб’яднаньне незалежных дзяржаў, гарант бясьпекі і адзін з галоўных эканамічных партнэраў Беларусі», — гаворыцца ў віншаваньні Шарлю Мішэлю.
  • «Вельмі разьлічваем на адкрытае і канструктыўнае ўзаемадзеяньне з эўрапейскімі партнэрамі па ўсіх напрамках узаемнага інтарэсу», — адзначаецца ў пасланьні на адрас Урсулы фон дэр Ляйен.

Жыхарам абʼяднанай Эўропы Лукашэнка пажадаў міру, дабрабыту, згоды і хутчэйшага вяртаньня да нармальнага ладу жыцьця, паведамляе прэс-служба.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG