Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Караеў: На каранавірус захварэлі каля 500 міліцыянтаў

абноўлена

Міністар унутраных справаў Беларусі Юры Караеў на паседжаньні Палаты прадстаўнікоў

Міністар унутраных справаў Беларусі Юры Караеў 5 траўня адказаў на пытаньні журналістаў пасьля паседжаньня Палаты прадстаўнікоў. Сярод іншага ён расказаў, што на COVID-19 захварэлі каля 500 міліцыянтаў, 34 ужо паправіліся, але некалькі на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«Яшчэ сёньня ў стадыі выпіскі некалькі супрацоўнікаў, — расказаў міністар. — У асноўным [хвароба] працякае бессымптомна.

Нехта ў лякарні. Ёсьць некалькі чалавек на ШВЛ. Ёсьць такія, каго перавялі з ШВЛ у звычайную палату. Як і гаварылася, маладыя пераносяць лягчэй. Мы адсочваем сваіх супрацоўнікаў.

Вядома, у нас асаблівы склад. Мы супрацоўнікаў падбіраем па здароўі, дыспансэрызацыя не такая лёгкая, а больш пільная. Таму ў нашых супрацоўнікаў запушчаных выпадкаў няма. Мы больш здаровыя».

Па словах Юрыя Караева, у лік 500 хворых уваходзяць прадстаўнікі розных падразьдзяленьняў — патрульна-паставой службы, дэпартамэнту аховы, унутраных войскаў, курсанты акадэміі МУС, у шпіталі МУС захварэла каля 20 мэдыкаў.

Як адзначыў міністар, сярод захварэлых міліцыянтаў ёсьць блізкія мэдыкаў, якія працуюць з хворымі на каранавірус.

Караеў лічыць посьпехам, што захварэла толькі каля 500 супрацоўнікаў міліцыі:

«Магло быць у дзясяткі разоў больш, — сказаў Караеў. — У нашым шпіталі супрацоўнікі праходзяць лячэньне. Мэдыкі, санітаркі адтуль таксама хварэюць. Я цікаўлюся кожную раніцу, пытаю. У асноўным у іх праходзіць захворваньне бессымптомна. Яны сядзяць дома, адбываюць самаізаляцыю».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG