Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што зьменіцца ў Беларусі ў траўні


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Павялічылі бюджэт пражытковага мінімуму, пэнсіі і сацыяльныя дапамогі. Свабода сабрала зьмены, якія адбыліся ў Беларусі 1 траўня.

Сьцісла:

  • Павялічылі бюджэт пражытковага мінімуму.
  • Павялічацца пэнсіі.
  • Пэнсіянэры змогуць езьдзіць у электрычках са зьніжкай.

Павялічылі бюджэт пражытковага мінімуму

Ад 1 траўня бюджэт пражытковага мінімуму — 224,02 рубля, яго павялічылі на 2,9%. Адначасова зь бюджэтам пражытковага мінімуму зьмяняюцца памеры дапамогі на дзяцей:

  • за нараджэньне першага дзіцяці будуць даваць 2467,8 рубля;
  • за нараджэньне другога і наступных — 3454,92 рубля.

Калі жанчына стане на ўлік у дзяржаўнай установе аховы здароўя да 12 тыдня цяжарнасьці, яна аднаразова атрымае дапамогу 247,78 рубля.

Вырастуць пэнсіі

Павялічацца працоўныя і сацыяльныя пэнсіі, а таксама надбаўкі беларусам ад 75 гадоў. Гэтыя выплаты прывязаныя да бюджэту пражытковага мінімуму. У сярэднім яны вырастуць на 25 рублёў.

Калі пералічваць у даляры, пэнсіі ў Беларусі з 2010 году ня вырасьлі. Падвышэньне на 25 рублёў дазволіць вярнуцца на ўзровень дзевяцігадовай даўнасьці.

Пэнсіянэры змогуць езьдзіць у электрычках са зьніжкай

Ад 1 траўня пэнсіянэры змогуць езьдзіць у электрычках з 50% зьніжкай, яна будзе дзейнічаць да канца верасьня.

Каб набыць квіток са зьніжкай, трэба мець пэнсійнае пасьведчаньне. Гэты ж дакумэнт трэба мець падчас праезду ў цягніку рэгіянальных ліній эканом-клясы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG