Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Трэба тэрміновая апэрацыя, а мяне выпісваюць». Пацыентка анкалягічнага дыспансэру кажа, што яго перапрафілююць «пад каранавірус»


Ілюстрацыйнае фота

Пацыенты Менскага гарадзкога клінічнага анкалягічнага дыспансэра і іхныя сваякі 29 красавіка зьвярнуліся на Радыё Свабода і паведамілі, што іх тэрмінова выпісваюць. Нават тых, каму на сёньня былі прызначаныя апэрацыі.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«Мы на шпіталізацыі ў анкалёгіі ў 1-й лякарні. Тут паступіла распараджэньне зь Міністэрства аховы здароўя, каб нас усіх выпісалі. Мне няма калі чакаць, апэрацыя трэба тэрмінова, рак жа, а нас выпісваюць, бо аддаюць корпус пад каранавірус (Свабода раней пісала пра тое, што ў дыспансэры лякуюць пацыентаў з COVID-19. — РС)», — са сьлязьмі расказвае адна з пацыентак.

Жанчына зусім нядаўна даведалася пра свой анкалягічны дыягназ. Гэтая апэрацыя мусіць выратаваць яе жыцьцё.

«Я маладая, апэрацыя ў мяне складаная, усё хутка распаўсюджваецца, я нічога ня ведала пра гэта, а цяпер такая няпэўнасьць», — плача жанчына.

Паводле пацыентаў, ім дадуць накіраваньне ў Бараўлянскі РНПЦ анкалёгіі.

«Але ж вы разумееце, якія там чэргі, а пры анкалёгіі час мае такое значэньне, — тлумачыць жанчына. — Дактары тут вельмі добрыя, вельмі клапоцяцца пра нас, але яны ж паднявольныя людзі».

Галоўны доктар Менскага гарадзкога клінічнага анкалягічнага дыспансэра Віктар Кандратовіч адмовіўся даць камэнтар Свабодзе аб гэтай сытуацыі.

Прадстаўніца прэс-службы Міністэрства аховы здароўя абяцала адказаць на афіцыйны запыт.

Радыё Свабода накіравала ў прэс-службу Міністэрства аховы здароўя афіцыйны запыт з просьбай пракамэнтаваць сытуацыю і адказаць на наступныя пытаньні:

  • У сувязі з чым і як надоўга перапрафілюецца Менскі гарадзкі клінічны анкалягічны дыспансэр?
  • Чаму гэта адбываецца настолькі тэрмінова?
  • Як будзе арганізаваная мэдычная дапамога анкалягічным хворым у Менску?
  • Колькі пацыентаў і ў якім рэжыме можа абслугоўваць у такіх умовах Бараўлянскі РНПЦ анкалёгіі?

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG