Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У якіх краінах пандэмія ідзе на спад? Беларусі сярод іх няма

Крытэр таго, што эпідэмія ідзе на спад — калі штодзень колькасьць новых інфікаваных людзей зьмяншаецца. Графікі колькасьці гэтых новых выпадкаў (new cases) для краінаў сьвету прыводзяцца на сайце worldometers.info.

Зразумела, што калі пік эпідэміі пройдзены, зьніжэньне колькасьці новых выпадкаў адбываецца з ваганьнямі, але калі на адпаведным графіку бачны выразны пік і наступнае пасьля яго зьніжэньне — гэта азначае, што эпідэмія ў адпаведнай краіне пайшла на спад.

Наступныя графікі колькасьці новых штодзённых захворваньняў на каранавірус па 7 краінах выразна паказваюць, што ў іх пандэмія пайшла на спад ці нават скончылася.

Кітай

Нямеччына

Францыя

Італія

Аўстрыя

Данія

Чэхія

На ўсіх графіках выразна бачны максымум, які застаўся ў мінулым.

А вось графікі колькасьці новых захворваньняў, якія пакуль не падобныя да 7 папярэдніх.

Беларусь

Швэцыя

Расея

На графіках для Беларусі, Швэцыі і Расеі ніякага пэўнага максымуму не назіраецца, колькасьць новых выпадкаў, хоць і з ваганьнямі, расьце.

А гэта азначае, што пік пандэміі ў гэтых краінах яшчэ не дасягнуты.

У тых краінах, дзе ён пераадолены, ня выключаная другая хваля пандэміі. Але ў Беларусі, у прыватнасьці, яшчэ не пераадолена і першая.

  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Палітычны аглядальнік Радыё Свабода.

    Кандыдат фізыка-матэматычных навук. Аўтар кніг «Акцэнты Свабоды» (2009), «Сем худых гадоў» (2014), «Неверагодны 2020-ы» (2021).

    На Свабодзе — ад 1991 году.

  • 16x9 Image

    Сяргей Шупа

    Журналіст Радыё Свабода

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG