Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрадэпутаты прагаласавалі за «візы па 35 эўра» для беларусаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дэпутаты Эўрапарлямэнту 23 красавіка прагаласавалі за пагадненьне аб рэадмісіі паміж Беларусьсю і Эўразьвязам. Мяркуецца, што дакумэнт ратыфікуюць 13–14 траўня.

Збор за шэнгенскую візу для грамадзян Беларусі паніжаецца да 35 эўра— раней ён складаў 60 эўра, але ад 2 лютага быў падвышаны да 80 эўра. Пагадненьне пра зьніжэньне да 35 эўра Эўразьвяз і Беларусь падпісаліяшчэ ў студзені, ратыфікуюць жа толькі цяпер.

Калі менавіта дамова набудзе моц, яшчэ не паведамлялася. Спачатку беларускі і эўрапейскі бакі павінны паведаміць адзін адному пра завяршэньне працэдураў ратыфікацыі. Дамову зь беларускага боку яшчэ павінен ратыфікаваць Савет Рэспублікі і падпісаць Аляксандар Лукашэнка, з эўрапейскага — зацьвердзіць Эўрапарлямэнт і Рада Эўразьвязу. Дамова набудзе моц на першы дзень другога месяца пасьля гэтага. Гэта значыць, не раней за 1 чэрвеня.

Пагадненьне рэлюгуе выключна кароткатэрміновыя візы, а ня тычыцца доўгатэрміновых візаў для вучобы ці працы ў шэнгеснкіх краінах. Кароткачасовыя візы афармляюцца на знаходжаньне ў шэнгенскай зоне цягам ня больш як 90 дзён у любы 180-дзённы пэрыяд. Грамадзяне могуць зьвяртацца па афармленьне візаў непасрэдна ў амбасаду, а ня ў візавы цэнтар.

Акрамя таго:

  • Шэраг грамадзянаў на пэўных падставах вызваляецца ад аплаты візы.
  • Спрошчаны сьпіс дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць мэты паездкі.
  • Каб атрымаць візу на 5 гадоў ня трэба падаваць шмат папер адносна мэты паездкі, дастаткова прадставіць ліст ад прымаючай арганізацыі, блізкім сваякам дастаткова пісьмовае хадайніцтва ад сваякоў.
  • Падаўжаецца тэрмін знаходжаньня замежных грамадзян на тэрыторыі Беларусі — пакуль той не перавышае 90 дзён у каляндарным годзе.
  • Шматразовыя беларускія візы для шэрагу катэгорыяў змогуць выдавацца на тэрмін ад аднаго да пяці гадоў (цяпер замежныя грамадзяне могуць атрымаць беларускую візу тэрмінам да 1 году, а ў выключных выпадках да 3 гадоў).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG