Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампаніі Парку высокіх тэхналёгіяў пералічылі Міністэрству аховы здароўя 2 млн рублёў


Паўсотні кампаніяў-рэзыдэнтаў беларускага Парку высокіх тэхналёгіяў пералічылі грошы на дабрачынны рахунак Міністэрства аховы здароўя Беларусі, расказвае Dev.by. Сума гэтых пераводаў большая за 2 млн рублёў. І гэтымі грашыма дапамога не абмяжоўваецца.

Найбольшыя сумы на рахунак Мінздароўя пералічылі Currency, Easybrain і Melsoft (звыш 250 тысяч рублёў кожная), Fli і Vizor (па 100 тысяч), IBA IT Park (75 тысяч). Паводле дырэктара ПВТ Усевалада Янчэўскага, «літаральна кожны дзень» да гэтай справы далучаюцца новыя кампаніі.

Акрамя таго, шмат якія кампаніі робяць буйныя грашовыя пераводы асобным лякарням. Напрыклад:

  • Service Desk («дачка» БПС-Сбербанку) — каля 290 тысяч рублёў 6-й менскай лякарні;
  • Melsoft — 100 тысяч рублёў Беларускаму таварыству лябараторнай мэдыцыны і абсталяваньне на 80 тысяч Рэспубліканскаму цэнтру арганізацыі мэдычнага рэагаваньня;
  • Vizor — 110 тысяч рублёў Беларускаму таварыству лябараторнай мэдыцыны і 50 тысяч Беларускаму таварыству Чырвонага Крыжа;
  • Belka Games — 130 тысяч рублёў Менскай гарадзкой інфэкцыйнай лякарні;
  • Itransition з UNICEF — па 100 тысяч даляраў на праект барацьбы з каранавірусам і падтрымкі дзяцей, падлеткаў і іх сем’яў...

Некаторыя кампаніі дапамагаюць не грашыма, а канкрэтнымі прадметамі, неабходнымі мэдыкам, і віртуальнымі паслугамі:

  • днём раней стала вядома, што EPAM і Wargaming перадалі мэдыкам 700 тысяч рэсьпіратараў. EPAM пры тым перадала мэдыкам яшчэ 100 тысяч масак і 10 тысяч камбінэзонаў, падтрымала інфармацыйную пляцоўку Covidby.info — зрабіла сайт і чат-бот для пошуку інфармацыі пра каранавірус;
  • «АртБіяТэх» распрацавала набор ПЦР-тэстаў на COVID-19, атрымала дазвол на 5 тысяч дасьледаваньняў ад Мінистэрства аховы здароўя;
  • Rakuten Viber разам з Сусьветнай арганізацыя здароўя выпусьцілі чат-бот для барацьбы з дэзынфармацыяй пра каранавірус;
  • Flo зрабілі чат-бот, які дапамагае адсочваць сымптомы, падобныя да каранавірусу;
  • Currency запусьціла для карыстальнікаў сваёй крыптабіржы магчымасьць пералічыць Мінистэрству аховы здароўя грошы празь перавод крыптавалюты.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG