Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каб адмежавацца ад плошчы Барыса Нямцова, амбасада Расеі ў Празе будзе выкарыстоўваць адрас свайго кансуляту 


Указальнік плошчы Барыса Нямцова ў Празе
Указальнік плошчы Барыса Нямцова ў Празе

Расейскае дыпляматычнае прадстаўніцтва ў Чэхіі будзе выкарыстоўваць у якасьці афіцыйнага адрасу ў Празе будынак консульскага аддзелу: вуліца Коруновачні, 36.

Раней у лютым гарадзкая рада чэскай сталіцы прыняла рашэньне перайменаваць плошчу Pod kaštany (Пад каштанамі), на якой знаходзіцца амбасада Расеі ў Чэхіі, у плошчу Барыса Нямцова.

«Назва вуліцы Коруновачні зьяўляецца гістарычнай, выкарыстоўваецца больш за 100 гадоў і, як нам здаецца, верагоднасьць яе перайменаваньня значна ніжэйшая, чым у тапоніма „плошча Барыса Нямцова“, які раптоўна зьявіўся ў чэскай сталіцы. Прынятае рашэньне выкарыстоўваць у далейшым вуліцу Коруновачні, 36 у якасьці свайго афіцыйнага адрасу», — гаворыцца ў паведамленьні расейскай амбасады.

Праская мэрыя ў вызначаны час апавясьціла дыпляматычную місію Расейскай Фэдэрацыі, што афіцыйны адрас прадстаўніцтва будынка амбасады Пад каштанамі, 1 спыняе існаваньне. Кіраўніцтва МЗС Расеі з гэтай нагоды адказала, што гісторыі зь перайменаваньнем «наўмысна спрабуюць надаць палітычнае гучаньне».

Плошчы, вуліцы і сквэры ў гонар забітага 27 лютага 2015 году расейскага дэмакратычнага палітыка зьявіліся ў шэрагу эўрапейскіх сталіц, а таксама ў Вашынгтоне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG