Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці затрымалі аднаго зь лідэраў ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу


Акцыя 12 красавіка 2020 у Берасьці
Акцыя 12 красавіка 2020 у Берасьці

У Берасьці міліцыя затрымала Дзьмітрыя Бекалюка, аднаго зь лідэраў ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу кампаніі «АйПаўэр».

Як паведаміла Радыё Рацыя са спасылка на сваякоў Дзьмітрыя Бекалюка, падстава затрымання пакуль застаецца невядомай.

У нядзелю 12 красавіка ў Берасьці прайшла чарговая акцыя праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу ля Берасьця. Гэта была першая акцыя пасьля паведамленьня аб станоўчых выніках чарговай экалягічнай экспэртызы заводу. У мітынгу і шэсьці прынялі ўдзел каля 200 чалавек.

«Сёньня сабралася каля 200 чалавек тут, гэта значна больш, чым звычайна, — расказаў тады Свабодзе адзін з праціўнікаў будаўніцтва заводу, праваабаронца Раман Кісьляк. — Людзі абураныя. Апошняя экалягічная экспэртыза, якую завод прайшоў пасьпяхова, паказвае, што ўлады далі яго ўласьнікам карт-блянш на запуск прадпрыемства».

Акцыя працягвалася больш за гадзіну. Падчас мітынгу і шэсьця затрыманьняў удзельнікаў не было.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG