Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхарам Масквы спатрэбяцца дакумэнты, каб выйсьці ў краму


Жыхарам Масквы для таго, каб выйсьці ў краму, аптэку, вынесьці сьмецьце або пагуляць з сабакам трэба будзе браць з сабой пашпарт і пацьвярджэньне аб месцы фактычнага пражываньня. Пра гэта паведаміў агенцтву Інтэрфакс дэпутат Маскоўскай гарадзкой думы Кірыл Шчытаў.

Супрацоўніку паліцыі трэба будзе прад'явіць копію дамовы арэнды кватэры, або копію дакумэнту аб уласнасьці для апартамэнтаў, у якіх нельга зарэгістравацца. Калі чалавек пражывае ў кватэры ў сваякоў або сяброў, то спатрэбіцца іх расьпіска.

У Маскве дзейнічае рэжым самаізаляцыі. Жыхары гораду могуць быць аштрафаваныя за яго парушэньне. Выходзіць на вуліцу дазваляецца толькі ў выпадку неабходнасьці, каб схадзіць у краму, аптэку ці пагуляць з сабакам, але не далей за 100 мэтраў ад дому. Для далёкіх паездак на грамадзкім транспарце або асабістым аўтамабілі, жыхары расейскай сталіцы павінны афармляць спэцыяльныя пропускі.

У Маскве за парушэньні рэжыму самаізаляцыі аштрафаваныя ўжо каля 12 тысяч чалавек. Як паведаміў начальнік Галоўнага кантрольнага ўпраўленьня Масквы Яўгеній Данчык, пачынаючы зь мінулых выходных агульная сума выплачаных парушальнікамі штрафаў перавысіла 50 мільёнаў расейскіх рублёў (каля 675 тысяч даляраў).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG