Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве паслабляюць карантын. Што гэта значыць


Мэдык у ахоўным касьцюме бярэ аналіз на каранавірус на беларуска-літоўскім памежным пераходзе Каменны Лог, 18 сакавіка.
Мэдык у ахоўным касьцюме бярэ аналіз на каранавірус на беларуска-літоўскім памежным пераходзе Каменны Лог, 18 сакавіка.

15 красавіка на пасяджэньні ўраду Літвы было прынятае рашэньне аб зьмякчэньні абмежаваньняў для часткі бізнэсу — зможа працаваць малы бізнэс, калі зможа гарантаваць неабходную бясьпеку, паведамляе DELFI.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Прэм’ер-міністар Літвы Саўлюс Скверняліс сказаў, што гэта першы этап зьмякчэньня карантыну для бізнэсу. Адкрыцца змогуць невялікія крамы, уваход у якія знаходзіцца з вуліцы (крамы ў гандлёвых цэнтрах пакуль будуць зачыненыя), а таксама пастаўшчыкі бытавых і рамонтных паслугаў, калі ўваход у памяшканьне будзе з вуліцы, і ёсьць магчымасьць рэгуляваць паток кліентаў.

У сераду быў абвешчаны сьпіс тых, хто трапіў пад паслабленьне карантыну. Гэта крамы, якія гандлююць прадуктамі харчаваньня (у гандлёвых цэнтрах таксама), вэтэрынарныя кабінэты, крамы заатавараў, аптэкі, оптыкі, крамы артапэдычных тавараў; харчовыя рынкі і іншыя публічныя гандлёвыя месцы; гандаль расадай, саджанцамі, насеньнем, угнаеньнямі на вуліцы, не на рынках, у спэцыялізаваных месцах; інтэрнэт-гандаль пры дастаўцы тавараў фізычным або юрыдычным асобам на дом / у офіс або пры іх выдачы ў спэцыяльных пунктах.

У праекце ўраду гаворыцца і пра сфэру паслугаў — запрацуюць тыя, хто аказвае паслугу на працягу ня больш чым 20 хвілінаў пры наўпроставым кантакце ў стацыянарных умовах. Салёны прыгажосьці, вулічныя кавярні і спартклюбы пакуль ня змогуць працаваць.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG