Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранік: 40% бацькоў просяць не падаўжаць вакацыі ў школах


Міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік, архіўнае фота
Міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік, архіўнае фота

Міністар аховы здароўя Беларусі Ўладзімер Каранік заявіў, што, паводле апытаньня, нібыта 40% бацькоў прасілі не падаўжаць школьных вакацый.

Такую заяву, піша БелаПАН, міністар зрабіў 9 красавіка перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў.

Адкуль узяліся такія лічбы, а таксама колькі адсоткаў было за працяг канікулаў, не паведамляецца.

У Беларусі не абвяшчалі карантыну ў навучальных установах, але падоўжылі школьныя вакацыі на 6 дзён — да 11 красавіка ўключна.

Беларусы накіроўвалі дзяржаўным органам і міжнародным арганізацыям шэраг пэтыцыяў за карантын у навучальных установах. Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што «патрабаваньні падоўжыць вакацыі з боку бацькоў, мэдыцыны — гэта няправільна», але вусна дазволіў бацькам не выпраўляць дзяцей у школу.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG