Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На беларуска-ўкраінскай мяжы цяпер толькі 5 пунктаў пропуску. Але і там пускаюць ня ўсіх


Архіўнае фота. На памежным пераходзе «Новая Гута»
Архіўнае фота. На памежным пераходзе «Новая Гута»

Ад 7 красавіка ў Ровенскай і Кіеўскай абласьцях цалкам закрылі мяжу зь Беларусьсю. У іншых рэгіёнах колькасьць пунктаў пропуску істотна скарацілі.

Ад сёньня для аўтамабільнага руху між Беларусьсю і Ўкраінай працуюць толькі 5 пунктаў пропуску, якія маюць статус міжнародных. Астатнія 22 — мясцовыя, чыгуначныя, аўтамабільныя, рачныя і часовыя — на час карантыну спынілі сваю працу.

Паводле рашэньня, ухваленага ўрадам Украіны ў межах барацьбы з пашырэньнем каранавірусу, у Ровенскай вобласьці з 7 красавіка закрытыя ўсе 5 дзейных памежных пунктаў, і адзін — у Кіеўскай вобласьці.

Абмежаваную дзейнасьць ажыцьцяўляюць пункты пропуску ў Чарнігаўскай вобласьці «Новыя Ярылавічы — Новая Гута» (Гомельская вобласьць), «Сенькіўка — Весялоўка» (Гомельская вобласьць), «Славуціч — Камарын» (Гомельская вобласьць), у Жытомірскай вобласьці «Выступавічы — Новая Рудня» Гомельская вобласьць) і ў Валынскай — «Даманава — Макраны» (Берасьцейская вобласьць).

Але скарыстацца імі могуць толькі грамадзяне Ўкраіны, іншаземцы і беларусы, якія маюць ва Ўкраіне від на часовае або сталае жыхарства, зьяўляюцца сужэнцамі або бацькамі грамадзян Украіны, а таксама акрэдытаваныя супрацоўнікі дыпляматычных і консульскіх устаноў, міжнародных арганізацый і іхныя сем’і. Усе іншыя могуць трапіць на ўкраінскую тэрыторыю толькі па ўзгадненьні зь Міністэрствам замежных спраў Украіны.

Украіна ад 16 сакавіка забараніла іншаземцам уезд на сваю тэрыторыю і абмежавала дзейнасьць сваіх памежных пунктаў пропуску. Увесь гэты час на мяжы зь Беларусьсю з абмежаваньнямі на пешаходны і аўтамабільны рух працягвалі працаваць 5 міждзяржаўных і 6 мясцовых пунктаў пропуску.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG