У Віцебску праводзіць гэты футбольны матч забаранілі. ВІДЭА

Беларусь — адзіная краіна ў Эўропе, дзе працягваецца нацыянальнае першынство ў футболе. 5 красавіка прайшоў матч паміж камандамі «Віцебск» і «Смалявічы».

Беларуская фэдэрацыя футболу перанесла сустрэчу зь Віцебску ў Барысаў з прычыны складаных умоваў надвор’я. На матчы прысутнічалі менш за 100 гледачоў.

На 6 красавіка ў Беларусі пацьвердзілі 700 выпадкаў каранавірусу і 13 сьмерцяў. Віцебск і Менск — галоўныя эпіцэнтры распаўсюду вірусу.

​
XS
SM
MD
LG