Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УЭФА абвясьціла пра перанос усіх матчаў, заплянаваных на чэрвень


У заяве Зьвязу эўрапейскіх футбольных асацыяцый гаворыцца, што яны пераносяцца на пакуль нявызначаны час. 4 чэрвеня зборная Беларусі мелася гуляць у Тбілісі са зборнай Грузіі ў паўфінале адборачнага турніру да чэмпіянату Эўропы.

Раней усе эўрапейскія футбольныя лігі, акрамя беларускай, прыпынілі гульні ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу. Таксама прыпыненыя матчы Лігі чэмпіёнаў і Лігі Эўропы. Фінальную частку чэмпіянату Эўропы па футболе перанесьлі на 2021 год.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG