Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Расеі спынілі вываз сваіх грамадзянаў з-за мяжы


Аэрапорт «Шарамецьева»
Аэрапорт «Шарамецьева»

Гэтак робяць, каб абараніць здароўе грамадзян і абмежаваць увоз хваробы з-за мяжы, заявіў апэратыўны штаб ураду Расеі ў барацьбе з каранавірусам, паведамляе «Настоящее время».

Усяго за мяжой застаюцца ад 25 да 35 тысяч расейцаў, паведамляе BBC з спасылкай на прадстаўнікоў МУС.

Расейцам, якія хочуць вярнуцца з-за мяжы, прапануюць запоўніць анкету на партале дзяржаўных паслугаў. Тады штаб складзе графік вяртаньня расейцаў. Ім таксама абяцаюць надаць «неабходную сацыяльную дапамогу на час іх знаходжаньня за мяжой».

Расейскі ўрад вылучыў Міністэрству замежных спраў амаль 6,5 мільёна даляраў (у пераліку) для дапамогі расейцам за мяжой.

Раней паведамлялася, што расейцаў з-за мяжы будзе прымаць толькі аэрапорт «Шарамецьева». Пры гэтым ня больш за 500 чалавек штодня.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG