Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цяпер закон. У Беларусі прынялі правілы знаходжаньня на самаізаляцыі


Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя прыняло пастанову зь пералікам правілаў для тых, каму належыць 14 дзён быць у самаізаляцыі.

Самаізаляваным нельга пакідаць месца знаходжаньня бяз крайняй неабходнасьці.

На вуліцу можна выйсьці толькі калі трэба

  • схадзіць у найбліжэйшую прадуктовую краму ці аптэку (і няма магчымасьці замовіць тавары з дастаўкай праз інтэрнэт)
  • выгуляць хатніх жывёлаў (але нельга адыходзіцца далей як на паўкілямэтра ад дому)
  • вынесьці сьмецьце ў найбліжэйшае месца збору адыходаў.

На вуліцы неабходна быць у масцы і пальчатках і трымацца за паўтара мэтры ад іншых людзей.

Калі тавары прывозіць кур’ер, нельга зь ім кантактаваць.

Дома трэба жыць у асобным пакоі, каб не кантактаваць зь іншымі жыхарамі.

Калі асобнага пакою няма, трэба

Таксама падчас самаізаляцыі трэба

  • старанна мыць рукі з мылам ня менш за 20 сэкундаў або карыстацца антысэптыкам
  • рэгулярна праветрываць, мыць падлогу, праціраць прадметы і рэчы,
  • карыстацца аднаразовымі насоўкамі ці сурвэткамі і выкідаць іх у закрытую сьметніцу ці плястыкавы пакет

Калі тэмпэратура стане 37 градусаў і вышэй або зьявіцца кашаль або дыхавіца, трэба выклікаць хуткую.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG