Каранавірус на Узьдзеншчыне. У лякарню забралі сямʼю з аграгарадка Возера

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Як паведамілі Свабодзе мясцовыя жыхары, у жанчыны, якая працуе ў менскай лякарні хуткай дапамогі, станоўчы аналіз на каранавірус.

Яе муж расказаў карэспандэнту Свабоды, што жонка цяпер знаходзіцца ў лякарні ў Салігорску. Яго зь дзецьмі і ўнукамі паклалі ў Узьдзенскую бальніцу.

«У жонкі на вірус станоўчы аналіз. Яна працуе на „хуткай“, а там захварэў доктар. А нас ізалявалі, узялі тэсты, але вынік пакуль невядомы. Дачка, сын, унукі, усе ў адной палаце. У доме правялі дэзынфэкцыю».

У Узьдзенскім райвыканкаме сытуацыю не пракамэнтавалі, накіравалі ў Міністэрства аховы здароўя.

Вёска Возера на мапе
Вёска Возера на мапе

​
XS
SM
MD
LG