Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пэру праз каранавірус мужчынам і жанчынам загадалі выходзіць на вуліцу ў розныя дні


Прэзыдэнт Пэру Мартын Віскара абвясьціў, што праз эпідэмію каранавірусу жыхары краіны з 3 красавіка абавязаны выходзіць на вуліцы ў розныя дні ў залежнасьці ад свайго полу.

Мужчыны, пачынаючы зь пятніцы 3 красавіка, змогуць выходзіць на вуліцу па панядзелках, серадах і пятніцах, жанчыны — па аўторках, чацьвяргах і суботах. У нядзелю сваё жытло забаронена пакідаць усім, незалежна ад полу. Выходзячы на вуліцы, людзі ўсіх полаў будуць абавязаны выконваць камэнданцкую гадзіну: у сталіцы Ліме яна пачынаецца, а 18:00, а ў пяці іншых рэгіёнах Перу — 16:00.

Прэзідэнт асобна паабяцаў, што абмежаваньні паводле полу «будуць ужывацца з улікам гендэрнай ідэнтычнасьці, каб пазьбегнуць гамафобных дзеяньняў». «Наш урад — інклюзіўны», — падкрэсьліў ён у сваёй тэлепрамове.

Віскара патлумачыў абмежаваньні неабходнасьцю скараціць лік мінакоў на вуліцы і заявіў, што кантраляваць выкананьне правілаў будзе прасьцей паводле полавай прыкметы, чым калі б дні былі падзеленыя паміж грамадзянамі паводле нумарах іх пашпартоў. Абмежаваньні паводле полавай прыкметы, аднак, не закрануць людзей, якія выконваюць важныя для дзяржавы задачы і гарантуюць людзям працу крамаў і аказаньне неабходных базавых паслугаў.

Абмежаваньні працягнуцца як мінімум да 12 красавіка: да гэтага дня ў краіне абвешчаны рэжым надзвычайнага становішча.

У Перу зарэгістравалі больш за 1,4 тысячы выпадкаў захворваньня каранавірусам, 55 чалавек памерлі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG